Праект грамадзянска-патрыятычнага выхавання «Прыродныя і гістарычныя скарбы Палачанскай зямлі»

Праект грамадзянска-патрыятычнага выхавання «Прыродныя і гістарычныя скарбы Палачанскай зямлі»

Аўтар: Мяцельскі Юрый Міхайлавіч,  настаўнік  геаграфіі і біялогіі ДУА “Палачанская сярэдняя школа”

Комплекснае вывучэнне прыродных і гістарычных скарбаў малой радзімы  з’яляецца адной з важнейшых задач геаграфічнага краязнаўства. Для аб’ектыўнага яго вырашэння неабходна выкарыстанне шматлікіх дадзеных, атрыманых вучнямі ў час правядзення краязнаўчых экскурсій, турысцкіх паходаў па родным краі.

Вучнямі Палачанскай сярэдняй школы практыкуецца комплекснае вывучэнне аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны, магчымасцяў іх далейшага выкарыстання ў турысцка-краязнаўчай і прыродаахоўнай дзейнасці.

Актуальнасць распрацоўкі дадзенага праекта зыходзіць з умоў ідэалагічнага выхавання ў Рэспубліцы Беларусь. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму  становіцца галоўным накірункам сучаснай сістэмы адукацыі, асновай для фарміравання ідэалагічнага фундаменту грамадства. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь  А.Р. Лукашэнка падкрэслівае, што калі мы хочам бачыць Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай, то перш за ўсё павінны думаць аб ідэалагічнай аснове беларускага грамадства.

Мэта – вызначэнне месца, ролі, задач і напрамкаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме пазакласнай работы Палачанскай сярэдняй школы.

Задачы:

  • ацаніць прыродныя і гістарычныя каштоўнасці малой радзімы;
  • распрацаваць краязнаўчы маршрут “Сцежкамі Янкі Купалы”;
  • садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуццяў грамадзянскай адказнасці за сучаснасць і будучыню свайго народа, любві да роднай зямлі.

          Метадалагічнай асновай работы з’яўляюцца палажэнні Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, згодна якіх прыродныя і культурныя аб’екты малой радзімы вызначаюцца як яе нацыянальны набытак і павінны быць захаваны для нашчадкаў.

        Навізна і арыгінальнасць ідэі заключаецца ў інтэграцыі краязнаўчых ведаў у сістэме адукацыйна-выхаваўчай работы праз развіццё экскурсійна-пазнаваўчай і праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў.

          Славутая палачанская зямля… Як і любы куток, мілы і дарагі кожнаму яго карэннаму жыхару, палачанскі край таксама вылучаецца сваёй адметнасцю і непаўторнасцю.

З гэтай зямлёй звязаў калісьці свой лёс слынны беларускі паэт Янка Купала, які з 1906 па 1907 гады працаваў памочнікам вінакура на бровары ў пана Любанскага ў в. Яхімоўшчына.

Звязаны лёсам з палачанскай зямлёй такія відныя дзеячы, як Леанард Ходзька, гісторык, публіцыст, бібліёграф, асабісты сакратар М.К. Агінскага; польскі паэт Тамаш Зан; контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі; кавалер 4-х Георгіеўскіх крыжоў Лукаш Сільвановіч, старшыня Палачанскай воласці ў 20-х гг. ХХ ст.; Герой Сацыялістычнай працы Іван Дзяржынскі; член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Харашэвіч; крытык, публіцыст, краязнаўца Міхась Казлоўскі і многія іншыя.

Гісторыя палачанскай зямлі даволі старажытная, яе карані бяруць пачатак аж з ХV стагоддзя, а па некаторых афіцыйных дадзеных – з сярэдзіны ХІV стагоддзя.

Упершыню ў афіцыйных дакументах вёска Палачаны ўпамінаецца ў 1434 годзе. Архіўныя дакументы сведчаць, што калісьці гэтая зямля была паўднёвай ускраінай Полацкага княства. Адсюль і пайшла назва Палачаны. Пра пагранічча з другім старажытным княствам – Літоўскім напамінае другі тапонім – вёска Літва.    

ЛІТАРАТУРА

  1. Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 – 2015 гады. – Мінск, 2011.
  2. Дзяржаўны архіў г. Маладзечна. “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археологическою комиссиею СПб”. – Т. 1-9. Вильно, 1898.
  3. Дучыц, Л.У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў / Л.У.Дучыц. –  Мінск,1993.
  4. Каханоўскі, Г.А. Повязь часоў / Г.А. Каханоўскі. – Мінск, 1992.
  5. Купалаўскія мясціны на Маладзечаншчыне. "Яхімоўшчына". Мінск, Беларускі кнігазбор, 2004.
  6. Ляўкоў, Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э.А.Ляўкоў. – Мінск, 1992.
  7. Памяць. Маладзечна і Маладзечанскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск, 2002.

 

свернуть