Научное общество учащихся "Путь в науку"

 

 

Дэвіз:

“Ад лёсу падарункаў не чакаць,

У сілы свае верыць і перамагаць!

 

ПАЛАЖЭННЕ аб навуковым таварыстве вучняў “Шлях у навуку”

ПАЛАЖЭННЕ

 аб навуковым таварыстве вучняў “Шлях у навуку” дзяржаўнай установы адукацыі “Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”

 

1. Агульныя палажэнні

Навуковае таварыства вучняў (НТВ) – добраахвотнае творчае фарміраванне навучэнцаў, якія імкнуцца ўдасканальваць свае веды ў вызначанай вобласці навукі, тэхнікі, развіваць свой інтэлект, набываць уменні навыкі навукова-даследчай і даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў. У сваёй дзейнасці НТВ кіруецца Статутам установы адукацыі і дадзеным Палажэннем.

Навуковае таварыства вучняў мае сваю назву, эмблему, дэвіз.

Пасяджэнні секцый НТВ праводзяцца адзін раз у чвэрць.

Вынікі работы НТВ асвятляюцца на навукова-практычных канферэнцыях вучняў.

 

2. Мэты НТВ

Расшырэнне кругагляду вучняў.

Удасканаленне навыкаў самастойнай працы, павышэнне ведаў эрудыцыі ў пэўных галінах навукі.

Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці вучняў для ўдасканалення працэсу навучання і прафарыентацыі.

Выяўленне найбольш таленавітых вучняў у розных галінах навукі, развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.

 

3. Задачы НТВ

Фарміраваць у вучняў цікавасць да даследчай  дзейнасці.

Фарміраваць у вучняў уменні арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы.

Развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці.

Знаёміць вучняў  з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку.

Садзейнічаць авалоданню вучнямі мастацтвам дыскусіі, выступлення перад аўдыторыяй з дакладамі.

Садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню вучняў.

 

4. Асноўныя накірункі работы НТВ

Складанне праграм, распрацоўка праектаў і  тэм даследаванняў.

Выкананне заказаў устаноў і арганізацый.

Удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, выставах.

Правядзенне семінараў, дыскусій, навукова-практычных канферэнцый.

Выступленні з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі.

Сустрэчы з вучонымі, супрацоўнікамі музеяў, архіваў.

Рэалізацыя інавацыйнага праекта “Внедрение модели устноисторических исследований родного края как средство формирования социально-гражданских компетенций учащихся”.

Арганізацыя насценнага друку, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі.

Складанне камп’ютарных вучэбных праграм, мультымедыйных прэзентацый, электронных вучэбных дапаможнікаў.

 

5. Кіруючыя органы НТВ

Вышэйшым органам НТВ з’яўляецца сход усіх членаў таварыства, які праводзіцца два разы ў год. На першым сходзе зацвярджаецца Савет таварыства, у які ўваходзіць прадстаўнік ад кожнай секцыі, вызначаюцца задачы на бягучы навучальны год, зацвярджаецца план работы таварыства. На заключным сходзе падводзяцца вынікі работы за справаздачны перыяд, вызначаюцца задачы і накірункі дзейнасці таварыства на наступны навучальны год.

У перыяд паміж сходамі дзейнасцю НТВ кіруе Савет, які выбіраецца агульным сходам на адзін год. Са свайго складу Савет выбірае старшыню і сакратара. Савет НТВ вырашае арганізацыйныя пытанні, аказвае дапамогу навуковым кіраўнікам і кансультантам у рабоце па правядзенні канферэнцый, выстаў, экспедыцый, сходаў, узаемадзейнічае з Саветам НТВ другіх школ.

Пасяджэнне савета НТВ праходзіць не менш чым тры разы на год, заняткі ў секцыях – не менш чым раз месяц.

Курыруе работу НТВ намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

 

6. Структура НТВ

Таварыства ўключае ў сябе творчыя групы вучняў, аб’яднаных у секцыі па розных абласцях ведаў. Секцыі аб’ядноўваюцца ў аддзелы.

 

7. Удзельнікі НТВ

Членамі НТВ з’яўляюцца вучні 3 – 11 класаў, якія выказалі жаданне актыўна ўдзельнічаць у рабоце адной з секцый таварыства.

Прыём у НТВ ажыццяўляецца на аснове вуснай заявы прэтэндэнта.

Члены НТВ маюць права:

  • выбіраць і быць выбранымі ў савет НТВ;
  • выбіраць тэму ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі;
  • выкарыстоўваць для выканання даследавання матэрыяльна-тэхнічную і інфармацыйна-даведачную базу школы;
  • атрымліваць рэгулярную метадычную і арганізацыйную дапамогу ад кіраўнікоў і навуковых кансультантаў;
  • свабодна выкарыстоўваць уласныя вынікі даследчай дзейнасці ў адпаведнасці з аўтарскім правам;
  • прадстаўляць вынікі выканання вучнёўскай даследчай работы для атрымання адзнакі па адпаведным прадмеце, а таксама прадстаўляць да абароны даследчую работу па выніковай атэстацыі ў выпускных класах.

Кожны член НТВ павінен прытрымлівацца графіка работы ў адпаведнасці з рабочай праграмай даследавання.

Кожны член НТВ нясе адказнасць за поўнае захаванне і беражлівае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў і даведачна-інфармацыйных матэрыялаў школы, а таксама дапаможных устаноў (бібліятэк, музеяў, архіваў і г.д.).

 

8. Матэрыяльная база

Матэрыяльная база таварыства фарміруецца з уласных сродкаў установы адукацыі.

Члены НТВ маюць права выкарыстоўваць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі для правядзення сваіх даследаванняў.

 

9. Узроўні арганізацыі даследчай дзейнасці

Першы ўзровень – узровень асобных педагогаў. Творчыя і даследчыя задачы вучням ставяцца асобнымі педагогамі ў ініцыятыўным парадку з мэтай навучання тэхналогіі правядзення назіранняў і доследаў. Пачынаюцца з малодшых класаў падчас правядзення факультатыўных заняткаў.

Другі ўзровень – даследчая работа на ўзроўні навукова-даследчага таварыства школы. Фарміруе цэласнае ўспрыманне розных узроўняў праяўлення экалагічных праблем. Вучні ўдзельнічаюць у конкурсе даследчых работ (канферэнцыі) установы адукацыі.

Трэці ўзровень – да сістэмы даследчай дзейнасці далучаюцца навуковыя ўстановы, якія забяспечваюць навукова-метадычнае кіраўніцтва.

Чацвёрты ўзровень – сумесная даследчая дзейнасць некалькіх устаноў адукацыі. Магчыма ўтварэнне міжшкольных НДТ.

свернуть

СТРУКТУРА навуковага таварыства вучняў

 

 

Кіраўнік навуковага таварыства вучняў

Мяцельскі Юрый Міхайлавіч, настаўнік геаграфіі

кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”

 

 

Прадметныя секцыi

Секцыя дакладных навук

Секцыя прыродазнаўчых і грамадскіх навук

Секцыя філалагічных навук

Секцыя пачатковых класаў

свернуть

СПІС вучняў навуковага таварыства “Шлях у навуку”

у 2022/2023 навучальным годзе

  1. Казлоў Мікіта – вучань 2 класа;
  2. Глінская Ганна – вучаніца 2 класа;
  3. Роўда Васіліна – вучаніца 2 класа;
  4. Прыгодскі Раман – вучань 3 класа;
  5. Бабёр Іван – вучань 4 класа;
  6. Вайнбергер Багдана – вучаніца 4 класа;
  7. Казакова Марыя – вучаніца 5 класа;
  8. Кручынская Уладзіслава – вучаніца 5 класа;
  9. Дурко Ксенія – вучаніца 6 класа;
  10. Кулеш Ксенія – вучаніца 7 класа;
  11. Дурко Паліна – вучаніца 8 класа;
  12. Фалей Павел – вучань 9 “А” класа;
  13. Юрэцкая Дар’я – вучаніца 9 “А” класа;
  14. Божка Міхаіл – вучань 9 “А” класа;
  15. Фалей Вікторыя – вучаніца 9 “Б” класа;
  16. Вайнбергер Кірыл – вучань 11 класа;
  17. Віткоўскі Дзяніс – вучань 11 класа.
свернуть

Агульнае планаванне работы НТВ

 

План работы навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”

на 2022/2023 навучальны год

 

Месяц

Мерапрыемствы

Мэта

Адказныя

Вынікі

работы

верасень

 

 

Вызначэнне вучняў для заняткаў у навуковым таварыстве ў адпаведнасці з іх інтарэсамі, схільнасцямі і здольнасцямі. Кансультацыі па выбары тэм даследчых работ вучняў.

Выявіць цікавасць вучняў да даследчай дзейнасці.

Кіраўнік НТВ, Кіраўнікі МА, настаўнікі

Спіс тэм даследчых работ вучняў

Абмеркаванне вынікаў псіхалагічнай дыягностыкі вучняў

Выявіць схільнасці да даследчай дзейнасці

Педагог-псіхолаг

Матэрыялы

дыягностыкі

Зацвярджэнне індывідуальных планаў даследчай работы з  вучнямі

Зацвердзіць індывідуальныя планы работы

Кіраўнікі даследчых работ

Планы індывідуальнай работы

кастрычнік

 

Фарміраванне метапрадметных  секцый НТВ. Выбар кіраўнікоў секцый

Сфарміраваць метапрадметныя секцыі. Выбраць кіраўнікоў секцый

Кіраўнік НТВ

 

Зацвярджэнне тэм даследчых работ вучняў. Назначэнне кіраўнікоў даследчых работ

Абмеркаванне тэматыкі даследчых работ вучняў

Кіраўнік НТВ, кіраўнікі даследчых работ

 

Тэматыка даследчых работ

лістапад

Інфармаванне бацькоў вучняў аб рабоце школьнага навуковага таварыства

Азнаёміць бацькоў з работай НТВ

Кіраўнікі секцый

 

Практычны занятак “Патрабаванні да даследчай работы”

Азнаямленне са структурай напісання работы

Кіраўнік НТВ

Памяткі

лістапад - красавік

Кансультацыйныя заняткі з вучнямі  па пытаннях методыкі даследчай дзейнасці

Збор матэрыялу па тэме даследавання

 

Прадаставіць неабходную інфармацыю вучням

Кіраўнік НТВ, кіраўнікі секцый

Матэрыялы кіраўніка НТВ

снежань

 

Тэарэтычны занятак па курсу “Бібліятэчна-інфармацыйная культура”.

Работа з навуковай літаратурай з мэтай накаплення матэрыялу па выбранай тэме

Навучыць працаваць з навуковай літаратурай

Бібліятэкар

Уменне працаваць з літаратурай

Практычны занятак па курсу “Бібліятэчна-інфармацыйная культура”.

Навучыць працаваць з навуковай літаратурай

Бібліятэкар

Уменне працаваць з літаратурай

Школьная даследчая канферэнцыя малодшых школьнікаў

Выявіць лепшыя даследчыя работы малодшых школьнікаў

Нам. дырэктара па НР, кіраўнік НТВ

Стэндавы даклад

Удзел у раённым конкурсе даследчых работ “Разумніцы і разумнікі”

 

Нам. дырэктара па НР, кіраўнікі дасл. работ

Стэндавы даклад

студзень

 

Арганізацыя заняткаў па даследчай дзейнасці вучняў

Аказаць дапамогу ў вызначэнні праблемы, мэты і здач даследавання

Кіраўнікі секцый, кіраўнікі даследчых работ

 

Авалоданне навыкамі работы на камп’ютары

Навучыць аўтараў даследчых работ элементарным навыкам работы на камп’ютары

Настаўнік інфарматыкі

 

Кансультацыйныя сустрэчы з педагогамі і вучнямі па напісанню і афармленню даследчых работ

Праінструктаваць настаўнікаў і вучняў

Кіраўнік НТВ

Памяткі

люты

Кансультацыйныя сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі па абароне работ

Праінструктаваць настаўнікаў і вучняў

Кіраўнік НТВ

Памяткі

Практычны занятак “Афармленне тэзісаў даследчых работ”

Аказаць дапамогу ў напісанні тэзісаў

Кіраўнік НТВ

Памяткі

Распрацоўка крытэрыяў абароны даследчых работ

Распрацаваць крытэрыі

Савет НТВ, нам. дырэктара па НР

Памяткі

сакавік

Фарміраванне журы школьнай канферэнцыі даследчых работ вучняў “Парад служэння навукам – 2022”

Сфарміраваць журы

Нам. дырэктара па НР, кіраўнік НТВ

Спіс складу журы

Заняткі па рыторыцы

Развіваць прамоўніцкія ўменні дакладчыкаў

Настаўнікі-філолагі

 

Практычны занятак па методыцы абароны даследчых работ “Шлях да ісціны”. Афармленне прэзентацыі даследчых работ

Трэнінг аўтараў  даследчых работ

Кіраўнік НТВ

Прэзентацыі даследчых работ

красавік

Першасныя чытанні і абмеркаванні даследчых работ вучняў  

Аналіз падрыхтаванасці секцый да правядзення канферэнцыі

Кіраўнік НТВ

 

Правядзенне школьнай канферэнцыі даследчых работ вучняў

Выявіць лепшыя даследчыя работы

Члены журы

Бланкі членаў журы

май

Удзел у раённай даследчай канферэнцыі “Парад служэння навукам – 2022”

 

Нам. дырэктара па НР, кіраўнік НТВ

 

Падвядзенне вынікаў работы за год

Справаздача работы за год

Кіраўнік НТВ

Матэрыял справаздачы

 

 

свернуть