Мэта:
Забеспячэнне якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі дзяржавы.
Задачы:
- Забяспечыць якасць адукацыі, якая адпавядае патрэбам чалавека, грамадства і дзяржавы, у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- Развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў праз разнастайнасць формаў адукацыйнай дзейнасці;
- Працягнуць працу па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця праз рэалізацыю праграмы «Быць здаровым - значыць быць шчаслівым», супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя, спорту і маладзёжнай палітыкі;
- Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць, прававую пісьменнасць, адмоўнае стаўленне да парушэнняў парадку, шкодных звычак;
- Забяспечыць ранняе выяўленне прыкмет неналежнага выхавання і ўтрымання дзяцей у сем'ях і далейшае псіхолага-педагагічнае суправаджэнне сем'яў;
- Стварыць умовы для сертыфікацыі педагогаў як карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій.