14 снежня шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам "Здаровы лад жыцця"
У 1 класе адбылася кніжная выстава і віктарына "Краіна Здароўя". Дзеці пазнаёміліся з правіламі ЗЛЖ, замацавалі веды аб карыснай і шкоднай ежы, атрымалі ўяўленні аб прызначэнні асобных органаў, правілах догляду за імі.
З вучнямі 3 класа была праведзена інтэрактыўныя гульня-віктарына "Спартыўная краіна", з дапамогай якой дзеці замацавалі веды пра віды спорту.
9 клас. Круглы стол "СТОП правапарушэнні і злачынствы. Мы за здаровы лад жыцця" Вучні падзяліліся сваімі думкамі пра тое, як пазбегнуць правапарушэнняў і злачынстваў. Назвалі асноўныя фактары прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама выдзелілі асноўныя моманты як весці здаровы лад жыцця