07.12.2024 года ў шосты школьны дзень актыўна прайшлі наступныя мерапрыемствы: вучні 2 класа падчас творчай майстэрні рабілі святочныя падарункі і ўдзельнічалі ў гульнёвым праекце "Я маленькі патрыёт". Вучні 6 класа майстравалі калаж "Ланцужок добрых слоў і спраў". Вучні 8 класа праверылі свае веды патрыятычнай накіраванасці ў сваёй гульні "Хто такі патрыёт?" Дзень атрымаўся насычаны і цікавы!
2 клас - гульнёвы праект "Я маленькi патрыёт". Вучні ўспомнілі, ўто такое Радзіма, хто такі патрыёт. Таксама яны складалі прымаўкі аб Радзіме, адгадывалі крыжаванку, малявалі, абаранялі свае маленькія праекты. Кожны паведаміў прысутным, што для яго значыць Радзіма.
Вучні 6 класа паўдзельнічалі ў майстэрні па стварэнню калажа на тэму "Ланцужок добрых слоў і спраў"
8 клас - свая гульня "Хто такі патрыёт?" Дзеці пазнаёміліся з гістарычным мінулым, гераічнымі падзеямі, сучасным жыццём краіны. Вызначылі, якія рысы ўласцівыя патрыёту: ведае гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваімі продкамі, гатовы на ахвяры і подзвігі ў імя інтарэсаў сваёй Радзімы, любіць і ахоўвае сваю прыроду, ганарыцца нацыянальнай культурай і традыцыямі.
У бібліятэцы з вучнямі 2-3 класаў была праведзена творчая майстэрня "Зімовыя цуды". Дзеці адгадвалі загадкі пра зіму, расказвалі пра традыцыі святкавання Новага года ў сваіх сем'ях, сваімі рукамі вырабілі скрыначкі для навагодніх сувеніраў.