Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

12.10.2024

У шосты суботні дзень 12.10.2024 адбыўся шэраг цікавых мерапрыемстваў. У 4 класе прайшоў занятак "Вясёлы ўрок Здароўя", на якім вучні ўспомнілі, што такое здаровы лад жыцця і як не паддавацца шкодным звычкам. Вучні 1 класа праз творчую справу "Кветкавая паляна настрою" вучыліся працаваць разам і стваралі сабе пазітыўны настрой. А вучні 9 класа праз трэнінг-віктарыну "10 спосабаў справіцца са стрэсам" вучыліся жыць у ладзе з праблемамі і эмоцыямі.