Экскурсія ў “Музей вогненных і паветраных таранаў” і на завод “Белмастацкераміка” г.п. Радашковічы
13 лістапада вучні 5-10 класаў здзейснілі краязнаўчую экскурсію ў “Музей вогненных і паветраных таранаў” ДУА “Радашковіцкая сярэдняя школа №2 Маладзечанскага раёна” і прафарыентацыйную экскурсію на завод “Белмастацкераміка”. У музеі вогненных і паветраных таранаў вучні пазнаёміліся з подзвігамі экіпажаў савецкіх лётчыкаў М.Ф. Гастэлы і А.С. Маслава, якія яны здзейснілі на Маладзечанскай зямлі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. У краязнаўчым музеі экскурсанты пазнаёміліся з экспазіцыямі “Мая радзіма – Беларусь”, “Славутыя імёны Беларусі”, “Радашковічы ўчора і сёння”, “З гісторыі школы”, “Служачы закону – служу народу”, з цікавымі экспанатамі, якія сабралі для музея настаўнікі і вучні школы, жыхары пасёлка, з фотаальбомамі выпускнікоў школы, а таксама з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць візіт ва ўстанову адукацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – А.Р. Лукашэнкі ў 2011 годзе. У краязнаўчым музеі пачэснае месца займаюць падарункі дэлегацый з Расіі, Казахстана і іншых краін.
На ААТ “Белмастацкераміка” рабяты пазнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці вырабаў з чырвонай гліны ад бясформеннага кавалачка гліны да роспісу гатовага вырабу, прынялі удзел у майстар-класе па лепцы з гліны і стварэнні ўласнага сувеніра, а таксама наведалі музей і краму прадпрыемтва.