Экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

16.10.2024

16 кастрычніка вучні 6-11 класаў здзейснілі адукацыйна-пазнавальную экскурсію ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У музеі рабяты пазнаёміліся з разнастайнымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі са старажытных часоў да ХХ ст. Погляду вучняў былі таксама прадстаўлены часовыя экспазіцыі музея: “Фарбы спадчыны” (выстава жывапісных работ), “Друкарскі двор XVI стагоддзя”, “Беларусь шматнацыянальная”, “Беларусь адзіная”, “Беларусь непераможная”, выставачны праект "Нельга забыць", прысвечаны тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вялікае ўражанне на дзяцей зрабіў “Брылеўскі скарб” – адзін з найбольш значных нумізматычных комплексаў Ранняга Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі. У складзе знаходкі – 290 сярэбраных арабскіх дырхамаў і іх фрагментаў, часткі шыйнай грыўны, комплекс медных і свінцова-медных гірак для ўзважвання манет, а таксама зламаны ў некалькіх месцах франкскі меч.