Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!

22.10.2023

Сайт Nastaunik.info - гэта грамадскі праект, створаны настаўнікамі і для настаўнікаў як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Лічыцца, што кожны, хто далучаецца да сайта, зможа стаць мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, пачне гуртаваць бацькоў, калегаў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.

Сайт прапануе свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін.

Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі – усё гэта знойдзеце ў раздзелах сайта.

Аўтары сайта запачаткавалі 2 праграмы "Актыўная ацэнка" і "Медыяадукацыя", якія сталі папулярнымі і падтрымліваюцца педагагічнай супольнасцю і Міністэрствам адукацыі Беларусі.

Кожны педагог можа стаць аўтарам сайта і мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.

Праект чакае матэрыялы, водгукі, ідэі і прапановы на nastaunik.info@gmail.com.

Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка –
актыўны настаўнік с
тварае Nastaunik.info! 

поделиться в: