Дэвіз:
“Ад лёсу падарункаў не чакаць,
У сілы свае верыць і перамагаць!”
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Дэвіз:
“Ад лёсу падарункаў не чакаць,
У сілы свае верыць і перамагаць!”
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
ПАЛАЖЭННЕ
аб навуковым таварыстве вучняў “Шлях у навуку” дзяржаўнай установы адукацыі “Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
1. Агульныя палажэнні
Навуковае таварыства вучняў (НТВ) – добраахвотнае творчае фарміраванне навучэнцаў, якія імкнуцца ўдасканальваць свае веды ў вызначанай вобласці навукі, тэхнікі, развіваць свой інтэлект, набываць уменні навыкі навукова-даследчай і даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў. У сваёй дзейнасці НТВ кіруецца Статутам установы адукацыі і дадзеным Палажэннем.
Навуковае таварыства вучняў мае сваю назву, эмблему, дэвіз.
Пасяджэнні секцый НТВ праводзяцца адзін раз у чвэрць.
Вынікі работы НТВ асвятляюцца на навукова-практычных канферэнцыях вучняў.
2. Мэты НТВ
Расшырэнне кругагляду вучняў.
Удасканаленне навыкаў самастойнай працы, павышэнне ведаў эрудыцыі ў пэўных галінах навукі.
Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці вучняў для ўдасканалення працэсу навучання і прафарыентацыі.
Выяўленне найбольш таленавітых вучняў у розных галінах навукі, развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.
3. Задачы НТВ
Фарміраваць у вучняў цікавасць да даследчай дзейнасці.
Фарміраваць у вучняў уменні арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы.
Развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці.
Знаёміць вучняў з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку.
Садзейнічаць авалоданню вучнямі мастацтвам дыскусіі, выступлення перад аўдыторыяй з дакладамі.
Садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню вучняў.
4. Асноўныя накірункі работы НТВ
Складанне праграм, распрацоўка праектаў і тэм даследаванняў.
Выкананне заказаў устаноў і арганізацый.
Удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, выставах.
Правядзенне семінараў, дыскусій, навукова-практычных канферэнцый.
Выступленні з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі.
Сустрэчы з вучонымі, супрацоўнікамі музеяў, архіваў.
Рэалізацыя інавацыйнага праекта “Внедрение модели устноисторических исследований родного края как средство формирования социально-гражданских компетенций учащихся”.
Арганізацыя насценнага друку, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі.
Складанне камп’ютарных вучэбных праграм, мультымедыйных прэзентацый, электронных вучэбных дапаможнікаў.
5. Кіруючыя органы НТВ
Вышэйшым органам НТВ з’яўляецца сход усіх членаў таварыства, які праводзіцца два разы ў год. На першым сходзе зацвярджаецца Савет таварыства, у які ўваходзіць прадстаўнік ад кожнай секцыі, вызначаюцца задачы на бягучы навучальны год, зацвярджаецца план работы таварыства. На заключным сходзе падводзяцца вынікі работы за справаздачны перыяд, вызначаюцца задачы і накірункі дзейнасці таварыства на наступны навучальны год.
У перыяд паміж сходамі дзейнасцю НТВ кіруе Савет, які выбіраецца агульным сходам на адзін год. Са свайго складу Савет выбірае старшыню і сакратара. Савет НТВ вырашае арганізацыйныя пытанні, аказвае дапамогу навуковым кіраўнікам і кансультантам у рабоце па правядзенні канферэнцый, выстаў, экспедыцый, сходаў, узаемадзейнічае з Саветам НТВ другіх школ.
Пасяджэнне савета НТВ праходзіць не менш чым тры разы на год, заняткі ў секцыях – не менш чым раз месяц.
Курыруе работу НТВ намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
6. Структура НТВ
Таварыства ўключае ў сябе творчыя групы вучняў, аб’яднаных у секцыі па розных абласцях ведаў. Секцыі аб’ядноўваюцца ў аддзелы.
7. Удзельнікі НТВ
Членамі НТВ з’яўляюцца вучні 3 – 11 класаў, якія выказалі жаданне актыўна ўдзельнічаць у рабоце адной з секцый таварыства.
Прыём у НТВ ажыццяўляецца на аснове вуснай заявы прэтэндэнта.
Члены НТВ маюць права:
Кожны член НТВ павінен прытрымлівацца графіка работы ў адпаведнасці з рабочай праграмай даследавання.
Кожны член НТВ нясе адказнасць за поўнае захаванне і беражлівае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў і даведачна-інфармацыйных матэрыялаў школы, а таксама дапаможных устаноў (бібліятэк, музеяў, архіваў і г.д.).
8. Матэрыяльная база
Матэрыяльная база таварыства фарміруецца з уласных сродкаў установы адукацыі.
Члены НТВ маюць права выкарыстоўваць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі для правядзення сваіх даследаванняў.
9. Узроўні арганізацыі даследчай дзейнасці
Першы ўзровень – узровень асобных педагогаў. Творчыя і даследчыя задачы вучням ставяцца асобнымі педагогамі ў ініцыятыўным парадку з мэтай навучання тэхналогіі правядзення назіранняў і доследаў. Пачынаюцца з малодшых класаў падчас правядзення факультатыўных заняткаў.
Другі ўзровень – даследчая работа на ўзроўні навукова-даследчага таварыства школы. Фарміруе цэласнае ўспрыманне розных узроўняў праяўлення экалагічных праблем. Вучні ўдзельнічаюць у конкурсе даследчых работ (канферэнцыі) установы адукацыі.
Трэці ўзровень – да сістэмы даследчай дзейнасці далучаюцца навуковыя ўстановы, якія забяспечваюць навукова-метадычнае кіраўніцтва.
Чацвёрты ўзровень – сумесная даследчая дзейнасць некалькіх устаноў адукацыі. Магчыма ўтварэнне міжшкольных НДТ.
Кіраўнік навуковага таварыства вучняў – Мяцельскі Юрый Міхайлавіч, настаўнік геаграфіі (кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”).
Савет НТВ
Старшыня Савета НТВ – Вайнбергер Кірыл, вучань 11 класа
Сакратар Савета НТВ – Дурко Паліна, вучаніца 8 класа
Члены Савета НТВ:
Кіраўнікі прадметных секцый
Секцыя дакладных навук – Гурыновіч В.М., настаўнік матэматыкі.
Секцыя прыродазнаўчых і грамадскіх навук – Мяцельскі Ю.М., настаўнік геаграфіі і біялогіі.
Секцыя філалагічных навук – Ліхтаровіч Ж.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Секцыя пачатковых класаў – Зара В.В., настаўнік пачатковых класаў.
у 2021/2022 навучальным годзе