Смотр-конкурс строя и военно-патриотической песни

21.02.2024
Ваенная песня – гонар Айчыны.
      Сёння наша беларуская армія славіцца сваімі героямі, сваімі абаронцамі. У нашай арміі слаўнае мінулае і сапраўдная будучыня. А будучыня нашай беларускага арміі – гэта наша слаўная моладзь, сённяшнія юнакі і дзяўчаты.
      У Палачанскай сярэдняй школе стала традыцыяй напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны праводзіць агляд-конкурс строю і ваенна-патрыятычнай песні сярод вучняў. Сёлета такі агляд-конкурс сярод вучняў 5-11 класаў.
      Напачатку конкурсу перад вучнямі 10-11 класаў выступіў начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў падпалкоўнік Аляксандр Марчанка, які пазнаёміў будучых выпускнікоў з умовамі паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, адказаў на шматлікія пытаггі вучняў.
        Агляд-конкурс пачаўся з праходжання атрадамі страявым крокам пад  марш “Развітанне славянкі” перад членамі журы, вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
        Удзельнікі спаборнічалі ў пастраенні, выкананні страявых каманд, камандзіры ўпэўнена здавалі рапарт. Выступленне па страявой падрыхтоўцы ацэньвалася па наступных крытэрыях: дысцыпліна строю, знешні выгляд, выкананне паваротаў на месцы, страявы крок, выкананне ваенна-патрыятычнай песні, дзеянні камандзіра.
    Ацэньвала страявыя навыкі навучэнцаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі падпалкоўнік Аляксандр Марчанка – старшыня журы, настаяцель Палачанскай царквы іерэй Дзмітрый Папоў, дырэктар школы Павел Закружны, намеснікі дырэктара Наталля Шаціла і Наталля Карыцька, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Вольга Стужынская.
       Журы няпроста было вызначыць каманду-пераможцу, так як усе вучні паказалі добрыя вынікі. І ўсё ж, у няпростай барацьбе першае месца было прысуджана атраду “Танкісты” 11 класа, другое месца – атраду “Дэсант” 6 класа, трэцяе месца – атраду “Разведчыкі” 10 класа, а лепшым камандзірам быў прызнаны камандзір атрада “Салдаты” 9 класа – Уладзіслаў Бабей. У намінацыі на лепшае выкананне страявой песні пераможцам быў прызнаны атрад “Кацюша” 5 класа.
 
поделиться в: