В памяти нашей Афганистан

15.02.2024

15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 2024 год з’яўляецца юбілейным. 35 гадоў таму апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень працягваліся жорсткія баі ў чужым краі. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, кожную гадзіну падвяргаючыся смяротнай небяспецы, савецкія салдаты захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.

У гэты дзень, па традыцыі, у Палачанскай сярэдняй школе адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 35-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. На мітынгу прысутнічалі воіны-інтэрнацыяналісты Анатоль Мікалаевіч Іода, Віктар Фёдаравіч Мішчанка, Васіль Васільевіч Падрэз. Словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам выказала дэпутат Палачанскага сельсавета Ніна Аляксандраўна Станевіч, вучні ўручылі ім кветкі. З адказным словам да вучняў звярнуўся воін-інтэрнацыяналіст, разведчык-дэсантнік Васіль Васільевіч Падрэз, які пажадаў дзецям жыць у міры, любіць сваю Радзіму, шанаваць бацькоў і ніколі не ведаць вайны. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў, якія не вярнуліся з той вайны.

Пасля мітынгу актывісты БРСМ усклалі кветкі на магілу прапаршчыка Рыгора Аляксандравіча Маскалевіча, які 12.01.1986 загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане.

поделиться в: