Научное общество учащихся "Путь в науку"

 

 

Дэвіз:

“Ад лёсу падарункаў не чакаць,

У сілы свае верыць і перамагаць!

 

ПАЛАЖЭННЕ аб навуковым таварыстве вучняў “Шлях у навуку”

02.09.2019

ПАЛАЖЭННЕ

 аб навуковым таварыстве вучняў “Шлях у навуку” дзяржаўнай установы адукацыі “Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”

 

1. Агульныя палажэнні

Навуковае таварыства вучняў (НТВ) – добраахвотнае творчае фарміраванне навучэнцаў, якія імкнуцца ўдасканальваць свае веды ў вызначанай вобласці навукі, тэхнікі, развіваць свой інтэлект, набываць уменні навыкі навукова-даследчай і даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў. У сваёй дзейнасці НТВ кіруецца Статутам установы адукацыі і дадзеным Палажэннем.

Навуковае таварыства вучняў мае сваю назву, эмблему, дэвіз.

Пасяджэнні секцый НТВ праводзяцца адзін раз у чвэрць.

Вынікі работы НТВ асвятляюцца на навукова-практычных канферэнцыях вучняў.

 

2. Мэты НТВ

Расшырэнне кругагляду вучняў.

Удасканаленне навыкаў самастойнай працы, павышэнне ведаў эрудыцыі ў пэўных галінах навукі.

Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці вучняў для ўдасканалення працэсу навучання і прафарыентацыі.

Выяўленне найбольш таленавітых вучняў у розных галінах навукі, развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.

 

3. Задачы НТВ

Фарміраваць у вучняў цікавасць да даследчай  дзейнасці.

Фарміраваць у вучняў уменні арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы.

Развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці.

Знаёміць вучняў  з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку.

Садзейнічаць авалоданню вучнямі мастацтвам дыскусіі, выступлення перад аўдыторыяй з дакладамі.

Садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню вучняў.

 

4. Асноўныя накірункі работы НТВ

Складанне праграм, распрацоўка праектаў і  тэм даследаванняў.

Выкананне заказаў устаноў і арганізацый.

Удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, выставах.

Правядзенне семінараў, дыскусій, навукова-практычных канферэнцый.

Выступленні з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі.

Сустрэчы з вучонымі, супрацоўнікамі музеяў, архіваў.

Рэалізацыя інавацыйнага праекта “Внедрение модели устноисторических исследований родного края как средство формирования социально-гражданских компетенций учащихся”.

Арганізацыя насценнага друку, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі.

Складанне камп’ютарных вучэбных праграм, мультымедыйных прэзентацый, электронных вучэбных дапаможнікаў.

 

5. Кіруючыя органы НТВ

Вышэйшым органам НТВ з’яўляецца сход усіх членаў таварыства, які праводзіцца два разы ў год. На першым сходзе зацвярджаецца Савет таварыства, у які ўваходзіць прадстаўнік ад кожнай секцыі, вызначаюцца задачы на бягучы навучальны год, зацвярджаецца план работы таварыства. На заключным сходзе падводзяцца вынікі работы за справаздачны перыяд, вызначаюцца задачы і накірункі дзейнасці таварыства на наступны навучальны год.

У перыяд паміж сходамі дзейнасцю НТВ кіруе Савет, які выбіраецца агульным сходам на адзін год. Са свайго складу Савет выбірае старшыню і сакратара. Савет НТВ вырашае арганізацыйныя пытанні, аказвае дапамогу навуковым кіраўнікам і кансультантам у рабоце па правядзенні канферэнцый, выстаў, экспедыцый, сходаў, узаемадзейнічае з Саветам НТВ другіх школ.

Пасяджэнне савета НТВ праходзіць не менш чым тры разы на год, заняткі ў секцыях – не менш чым раз месяц.

Курыруе работу НТВ намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

 

6. Структура НТВ

Таварыства ўключае ў сябе творчыя групы вучняў, аб’яднаных у секцыі па розных абласцях ведаў. Секцыі аб’ядноўваюцца ў аддзелы.

 

7. Удзельнікі НТВ

Членамі НТВ з’яўляюцца вучні 3 – 11 класаў, якія выказалі жаданне актыўна ўдзельнічаць у рабоце адной з секцый таварыства.

Прыём у НТВ ажыццяўляецца на аснове вуснай заявы прэтэндэнта.

Члены НТВ маюць права:

  • выбіраць і быць выбранымі ў савет НТВ;
  • выбіраць тэму ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі;
  • выкарыстоўваць для выканання даследавання матэрыяльна-тэхнічную і інфармацыйна-даведачную базу школы;
  • атрымліваць рэгулярную метадычную і арганізацыйную дапамогу ад кіраўнікоў і навуковых кансультантаў;
  • свабодна выкарыстоўваць уласныя вынікі даследчай дзейнасці ў адпаведнасці з аўтарскім правам;
  • прадстаўляць вынікі выканання вучнёўскай даследчай работы для атрымання адзнакі па адпаведным прадмеце, а таксама прадстаўляць да абароны даследчую работу па выніковай атэстацыі ў выпускных класах.

Кожны член НТВ павінен прытрымлівацца графіка работы ў адпаведнасці з рабочай праграмай даследавання.

Кожны член НТВ нясе адказнасць за поўнае захаванне і беражлівае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў і даведачна-інфармацыйных матэрыялаў школы, а таксама дапаможных устаноў (бібліятэк, музеяў, архіваў і г.д.).

 

8. Матэрыяльная база

Матэрыяльная база таварыства фарміруецца з уласных сродкаў установы адукацыі.

Члены НТВ маюць права выкарыстоўваць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі для правядзення сваіх даследаванняў.

 

9. Узроўні арганізацыі даследчай дзейнасці

Першы ўзровень – узровень асобных педагогаў. Творчыя і даследчыя задачы вучням ставяцца асобнымі педагогамі ў ініцыятыўным парадку з мэтай навучання тэхналогіі правядзення назіранняў і доследаў. Пачынаюцца з малодшых класаў падчас правядзення факультатыўных заняткаў.

Другі ўзровень – даследчая работа на ўзроўні навукова-даследчага таварыства школы. Фарміруе цэласнае ўспрыманне розных узроўняў праяўлення экалагічных праблем. Вучні ўдзельнічаюць у конкурсе даследчых работ (канферэнцыі) установы адукацыі.

Трэці ўзровень – да сістэмы даследчай дзейнасці далучаюцца навуковыя ўстановы, якія забяспечваюць навукова-метадычнае кіраўніцтва.

Чацвёрты ўзровень – сумесная даследчая дзейнасць некалькіх устаноў адукацыі. Магчыма ўтварэнне міжшкольных НДТ.

свернуть

СТРУКТУРА навуковага таварыства вучняў

02.09.2019

СТРУКТУРА НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА ВУЧНЯЎ

 

 

Кіраўнік навуковага таварыства вучняў – Мяцельскі Юрый Міхайлавіч, настаўнік геаграфіі (кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”).

 

Савет НТВ

Старшыня Савета НТВ –Юрчанка Кацярына, вучаніца 10 класа

Сакратар Савета НТВ – Мяцеліца Таццяна, вучаніца 10 класа

Члены Савета НТВ:

  1. Абдуліна Паліна – вучаніца 7 “Б” класа;
  2. Вайнбергер Кірыл – вучань 9 класа;
  3. Кулеш Ксенія – вучаніца 5 класа;
  4. Фалей Павел – вуань 7 “А” класа.

 

Кіраўнікі прадметных секцый

Секцыя дакладных навук – Юркевіч В.П. (настаўнік фізікі і астраноміі);

Секцыя прыродазнаўчых і грамадскіх навук – Мяцельскі Ю.М. (настаўнік геаграфіі і біялогіі);

Секцыя філалагічных навук – Ількевіч Н.М. (настаўнік замежнай мовы);

Секцыя пачатковых класаў – Рыльцова Н.С. (настаўнік пачатковых класаў).

свернуть

СПРАВАЗДАЧА аб рабоце школьнага навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку” за 2018/2019 навучальны год

02.09.2019

СПРАВАЗДАЧА 

аб рабоце школьнага навуковага таварыства вучняў

“Шлях у навуку” за 2018/2019 навучальны год

Загадам дырэктара Палачанскай сярэдняй школы № 279 ад 17 верасня 2018 г. было створана школьнае НТВ “Шлях у навуку”, у якое ўвайшлі вучні 4-11 класаў у колькасці 15 чалавек. На першым пасяджэнні НТВ, якое прайшло 25 верасня 2018 г. быў складзены спіс удзельнікаў таварыства, сфарміраваны прадметныя секцыі, зацверджаны план работы НТВ на 2018/2019 навучальны год, азнаямленне з банкам тэм для напісання даследчых работ.

Былі зацверджаны наступныя прадметныя секцыі НТВ “Шлях у навуку”:

  1. Пачатковых класаў – кіраўнік Рыльцова Н.С.;
  2. Дакладных навук – кіраўнік Юркевіч В.П.;
  3. Прыродазнаўчых і грамадскіх навук – кіраўнік Мяцельскі Ю.М.;
  4. Філалагічных навук – кіраўнік Ількевіч Н.М.;
  5. Агульнаэстэтычная – кіраўнік Іванова М.У.

Пералік тэм для напісання даследчых работ вучнямі ў 2018/2019 нав. годзе

Тэма даследчай работы

Аўтар

Клас

Настаўнік-кіраўнік

1

Мая малая радзіма ў лічбах і велічынях

Кулеш Ксенія

4

Рыльцова Н.С.

2

Загадкавая форма вялікіх пірамід

Вайнбергер Кірыл, Віткоўскі Дзяніс

8

Завацкая Л.М.

3

Палачанская школа: учора, сёння, заўтра

Цярохіна Аліна

8

Ількевіч Н.М.

4

Вясельныя строі і абрады другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст. У жыхароў Беларусі.

Мяцеліца Таццяна

9

Півавар А.А.

5

Музычная матэматыка

Пракаповіч Вікторыя

8

Іванова М.У.

6

Стварэнне краязнпўчага інтэрнэт-праекта “Маладзечанскі край у прасторы і часе” з выкарыстаннем мабільнага дадатку iSpring, графічнага рэдактара Pano 2VR і Google карты.

Фалей Паліна

11

Мяцельскі Ю.М.

Настаўнікамі-кіраўнікамі даследчых работ былі распрацаваны планы індывідуальных заняткаў з вучнямі, якія займаліся даследчай дзейнасцю. У правядзенні даследаванняў і напісанні даследчых работ было задзейнічана 7 вучняў, або 46,6% ад агульнай колькасці членаў НТВ.

Звучнямі і настаўнікамі-кіраўнікамі даследчых работ праводзіліся індывідуальныя кансультацыі па пытаннях методыкі даследчай дзейнасці, па структуры і афармленню даследчых работ: тытульнага ліста, уводзін, асноўных глаў, заключэння, спісу літаратурных крыніц, дадаткаў.

Вялікую дапамогу ў падборцы літаратуры для напісання даследчай работы як вучням, так і настаўнікам-кіраўнікам аказала бібліятэкар школы Станкевіч Л.У. Аўтары даследчых работ і іх кіраўнікі прымалі ўдзел у платных вебінарах па арганізацыі і напісанні даследчых работ, якія праводзіліся МАІРА.

Кіраўнік НТВ Ю.М. Мяцельскі неаднакратна праводзіў кансультацыі па стварэнню прэзентацый і абароне работ на школьнай і раённай НПК. З вучнямі неаднаразова праводзіліся псіхалагічныя трэнінгі па авалоданні імі прамоўніцкім майстэрствам на абароне даследчых работ (педагог-псіхолаг Цярэшка А.С.).

27 кастрычніка 2018 г. вучаніца 11 класа Фалей Паліна прымала ўдзел у абласным конкурсе даследчых работ вучняў, дзе выступіла з даследчай работай “Стварэнне краязнаўчага інтэрнэт-праекта “Маладзечанскі край у прасторы і часе” з выкарыстаннем мабільнага дадатку iSpring, графічнага рэдактара Pano 2VR і Google карты” (кіраўнік настаўнік геаграфіі Мяцельскі Ю.М.). Работа Паліны была адзначана дыпломам І ступені і каштоўным падарункам.

7 снежня 2018 г. вучаніца 4 класа Кулеш Ксенія прымала ўдзел у раённым конкурсе даследчых работ малодшых школьнікаў “Разумніцы і разумнікі” з даследчай працай “Мая малая радзіма ў лічбах і велічынях”. Работа Ксеніі была адзначана дыпломам І ступені і рэкамендавана на абласны конкурс даследых работ дашкольнікаў і малодшых школьнікаў “Я – даследчык”. Аднак, па невядомых прычынах гэтая работа на абласны этап конкурсу не прайшла.

3 верасня па снежань 2018 года каманда “Polochany-City”, у склад якой уваходзіла 7 вучняў 11 класа нашай школы прымала ўдзел у міжнародным сеткавым праекце “Мая малая радзіма”, які праводзіўся пры падтрымцы ўпраўлення выхаваўчай работай з моладдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На працягу трох месяцаў удзельнікі каманды шукалі адказы на пытанні “Якая яна, мая малая радзіма?” і “Чым я магу дапамагчы сваёй малой радзіме?” У рамках конкурсу рабяты спасцігалі прыгажосць і самабытнасць сваёй малой радзімы, убачылі яе славутасці, выдзелілі праблемы, прапанавалі свой удзел у іх вырашэнні. Юныя краязнаўцы Палачанскай сярэдняй школы змаглі ацаніць прывабныя бакі сеткавых праектаў, магчымасці камп’ютарных тэхналогій і інтэрнэт-сэрвісаў для рашэння даследчых задач. 21 снежня ў сценах ГрДУ імя Я. Купалы адбылася публічная прэзентацыя праектаў 15-ці каманд-фіналістаў. Сеткавы праект палачанцаў (дарэчы, адзіная каманда, якая прадстаўляла на конкурсе Мінскую вобласць) не меў аналагаў сярод праектаў іншых каманд, а каманда “Polochany-City” кампетэнтнасным журы конкурсу была прызнана абсалютным пераможцам і ўзнагароджана Дыпломам І ступені і памятным падарункам. Дадзены праект размешчаны на старонцы “Мая малая радзіма” нашага краязнаўчага сайта.

22-24 лютага 2019 г. вучаніца ХІ класа Фалей Паліна прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе (канферэнцыі) даследчых работ вучняў у секцыі “Геаграфія ХХІ стагоддзя: погляд юнага даследчыка”. Даследчая праца Паліны “Стварэнне краязнаўчага інтэрнэт-праекта “Маладзечанскі край у прасторы і часе” з выкарыстаннем мабільнага дадатку iSpring, графічнага рэдактара Pano 2VR і Google карты” была прызнана абсалютным пераможцам і адзначана дыпломам І ступені.

15–16 сакавіка 2019 года вучаніца ХІ класа Фалей Паліна і кіраўнік НТВ Мяцельскі Ю.М. прынялі ўдзел у першай абласной установачнай сесіі навуквых таварыств “Я намячаю шлях да адкрыццяў”. Гэта адно з сумесных мерапрыемстваў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Звелізарнай цікавасцю ўдзельнікі сесіі наведалі экспазіцыю Музея гісторыі НАН Беларусі, у якой была адлюстравана гісторыя станаўлення і развіцця навукі ў Беларусі, стварэнне і развіццё навуковых накірункаў, навуковая і навукова-практычная дзейнасць вучоных, навуковых падраздзяленняў і інстытутаў, станаўленне акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх і гуманітарных навук, а таксама выставу «Навука вытворчасці», дзе пазнаёміліся з яркімі прыкладамі сучасных навуковых распрацовак беларускіх вучоных і іх укараненнем у вытворчасць. Затым рабяты пагрузіліся ў свет навуковых адкрыццяў у навуковых і навукова-практычных цэнтрах, лабараторыях розных інстытутаў НАН: нанабіятэхналогій, рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў, цэнтра фізікі плазмы і іншых.

Завяршыўся першы дзень ўстановачнай сесіі праходжаннем квэста «Я намячаю шлях да адкрыццяў» ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

У другі дзень рабяты і педагогі пад кіраўніцтвам Людмілы Віктараўны Камлюк-Ярашэнка, прарэктара па навукова-метадычнай рабоце, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, змадэлявалі пасяджэнне навуковага таварыства, на якім яны, натхнёныя сучаснымі распрацоўкамі і дасягненнямі цэнтраў і лабараторый Нацыянальнай акадэміі навук, сфармулявалі тэмы для правядзення новых навучальных даследаванняў і прадставілі іх сваім аднагодкам і педагогам. Вось некаторыя з тэм, якія былі прапанаваныя юнымі даследчыкамі: “Выкарыстанне страху (смеху) як альтэрнатыўнай крыніцы энергіі”, “Уплыў пратэрмінаваных антыбіётыкаў на арганізм чалавека”, “Уплыў лазернага выпраменьвання на ўсходжасць насення пшаніцы”, “Прымяненне хларэлы ў якасці ежы для касманаўтаў”, “Уплыў IT-тэхналогій на паводзіны і псіхіку сучаснага чалавека”.

23 сакавіка 2019 г.Фалей Паліна выступіла са сваёй даследчай работай на VII адкрытай раённай канферэнцыі “Шлях да вытокаў”, якая праходзіла ў гімназіі “Логас” горада Вілейкі. Дадзеная работа была адзначана Дыпломам І ступені і памятным сувенірам.

21 сакавіка 2019 г. на чарговым пасяджэнні навуковага таварыства вучняў былі разгледжаны пытанні аб правядзенні школьнай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ вучняў “Парад служэння навукам – 2019”, распрацоўцы крытэрыю ацэньвання даследчых работ, выбары старшыні і членаў журы для правядзення школьнай канферэнцыі даследчых работ вучняў.

5 красавіка 2019 г. была праведзена школьная НПК, на якую было вынесена 4 даследчыя работы вучняў: “Загадкавая форма вялікіх пірамід” (аўтары Вайнбергер Кірыл, Віткоўскі Дзяніс, кіраўнік Завацкая Л.М.), “Палачанская школа: учора, сёння, заўтра” (аўтар Цярохіна Аліна, кіраўнік Ількевіч Н.М.), “Музычная матэматыка” (аўтар Пракаповіч Вікторыя, кіраўнік Іванова М.У.), “Вясельныя строі і абрады другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў у жыхароў Беларусі”. Даследчая работа Пракаповіч Вікторыі “Музычная матэматыка” была адзначана дыпломам І ступені, даследчая работа аўтараў Вайнбергера Кірыла і Віткоўскага Дзяніса “Загадкавая форма вялікіх пірамід” была адзначана дыпломам ІІ ступені. Дзве гэтыя работы былі рэкамендаваны для ўдзелу ў раённым конкурсе даследчых работ вучняў “Парад служэння навукам – 2019”. Работа вучаніцы 8 класа Пракаповіч Вікторыі не прайшла адборачны тур раённага конкурсу, а работа вучняў 8 класа Вайнбергера Кірыла і Віткоўскага Дзяніса “Загадкавая форма вялікіх пірамід” была заслухана на вочным этапе раённага конкурса даследчых работ 22 красавіка 2019 года і адзначана сертыфікатам удзельніка.

Зыходзячы з усяго вышэй сказанага, работу навуковага таварыства вучняў Палачанскай сярэдняй школы “Шлях у навуку” за 2018/2019 навучальны год лічыць здавальняючай.

Задачы і прапановы на 2019/2020 нав. год:

выбары членаў навуковага таварыства з ліку вучняў 3-11 класаў;

выбары новага кіраўніка НТВ на 2019/2020 нав. год;

 фарміраванне прадметных секцый і выбары іх кіраўнікоў;

 даследчую работу “Музычная матэматыка” (аўтар Пракаповіч Вікторыя, 8 клас, кіраўнік Іванова М.У.) дапрацаваць, дадаць ёй больш навуковы сэнс і падаць на раённы конкурс у 2020 годзе;

даследчую работу “Вясельныя строі і абрады другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў у жыхароў Беларусі” (аўтар Мяцеліца Таццяна, 9 клас, кіраўнік Півавар А.А.) дапрацаваць і заслухаць на школьнай канферэнцыі даследчых работ вучняў у 2020 годзе.

Кіраўнік НТВ “Шлях у навуку”                                                                                Ю.М.Мяцельскі

свернуть

СПІС вучняў навуковага таварыства “Шлях у навуку” у 2019/2020 навучальным годзе

02.09.2019

Спіс членаў навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”

у 2019/2020 навучальным годзе

  1. Раманюк Надзея – вучаніца 3 класа;
  2. Кулеш Ксенія – вучаніца 5 класа;
  3. Раманюк Марыя – вучаніца 6 класа;
  4. Фалей Павел – вучань 7 “А” класа;
  5. Юрэцкая Дар’я – вучаніца 7 “А” класа;
  6. Абдуліна Паліна – вучаніца 7 “Б” класа;
  7. Дземідовіч Марыя – вучаніца 7 “Б” класа;
  8. Міхалевіч Мар’яна – вучаніца 7 “Б” класа;
  9. Дудко Антон – вучань 8 класа;
  10. Вайнбергер Кірыл – вучань 9 класа;
  11. Віткоўскі Дзяніс – вучань 9 класа;
  12. Пракаповіч Вікторыя – вучаніца 9 класа;
  13. Мяцеліца Таццяна – вучаніца 10 класа;
  14. Юрчанка Кацярына – вучаніца 10 класа.
свернуть

ПЛАН работы навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку” у 2019/2020 навучальны год

02.09.2019

План работы навуковага таварыства вучняў “Шлях у навуку”

у 2019/2020 навучальны год

Месяц

Мерапрыемствы

Мэта

Адказныя

Вынікі

работы

верасень

Вызначэнне вучняў для заняткаў у навуковым таварыстве ў адпаведнасці з іх інтарэсамі, схільнасцямі і здольнасцямі. Кансультацыі па выбары тэм даследчых работ вучняў.

Выявіць цікавасць вучняў да даследчай дзейнасці.

Кіраўнік НТВ, Кіраўнікі МА, настаўнікі

Спіс тэм даследчых работ вучняў

Абмеркаванне вынікаў псіхалагічнай дыягностыкі вучняў

Выявіць схільнасці да даследчай дзейнасці

Педагог-псіхолаг

Матэрыялы дыягностыкі

Зацвярджэнне індывідуальных планаў даследчай работы з  вучнямі

Зацвердзіць індывідуальныя планы работы

Кіраўнікі даследчых работ

Планы індывідуальнай работы

кастрычнік

Фарміраванне метапрадметных  секцый НТВ. Выбар кіраўнікоў секцый

Сфарміраваць метапрадметныя секцыі. Выбраць кіраўнікоў секцый

Кіраўнік НТВ

 

Зацвярджэнне тэм даследчых работ вучняў. Назначэнне кіраўнікоў даследчых работ

Абмеркаванне тэматыкі даследчых работ вучняў

Кіраўнік НТВ, кіраўнікі даследчых работ

Тэматыка даследчых работ

лістапад

Інфармаванне бацькоў вучняў аб рабоце школьнага навуковага таварыства

Азнаёміць бацькоў з работай НТВ

Кіраўнікі секцый

 

Практычны занятак “Патрабаванні да даследчай работы”

Азнаямленне са структурай напісання работы

Кіраўнік НТВ

Памяткі

лістапад – красавік

Кансультацыйныя заняткі з вучнямі па пытаннях методыкі даследчай дзейнасці Збор матэрыялу па тэме даследавання

Прадаставіць неабходную інфармацыю вучням

Кіраўнік НТВ, кіраўнікі секцый

Матэрыялы кіраўніка НТВ

снежань

Тэарэтычны занятак па курсу “Бібліятэчна-інфармацыйная культура”. Работа з навуковай літаратурай з мэтай накаплення матэрыялу па выбранай тэме

Навучыць працаваць з навуковай літаратурай

Бібліятэкар

Уменне працаваць з літаратурай

Практычны занятак па курсу “Бібліятэчна-інфармацыйная культура”.

Навучыць працаваць з навуковай літаратурай

Бібліятэкар

Уменне працаваць з літаратурай

Школьная даследчая канферэнцыя малодшых школьнікаў

Выявіць лепшыя даследчыя работы малодшых школьнікаў

Нам. дырэктара па НР, кіраўнік НТВ

Стэндавы даклад

Удзел у раённым конкурсе даследчых работ “Разумніцы і разумнікі”

 

Нам. дырэктара па НР, кіраўнікі дасл. работ

Стэндавы даклад

студзень

Арганізацыя заняткаў па даследчай дзейнасці вучняў

Аказаць дапамогу ў вызначэнні праблемы, мэты і здач даследавання

Кіраўнікі секцый, кіраўнікі даследчых работ

 

Авалоданне навыкамі работы на камп’ютары

Навучыць аўтараў даследчых работ элементарным навыкам работы на камп’ютары

Настаўнік інфарматыкі

 

Кансультацыйныя сустрэчы з педагогамі і вучнямі па напісанню і афармленню даследчых работ

Праінструктаваць настаўнікаў і вучняў

Кіраўнік НТВ

Памяткі

люты

Кансультацыйныя сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі па абароне работ

Праінструктаваць настаўнікаў і вучняў

Кіраўнік НТВ

Памяткі

Практычны занятак “Афармленне тэзісаў даследчых работ”

Аказаць дапамогу ў напісанні тэзісаў

Кіраўнік НТВ

Памяткі

Распрацоўка крытэрыяў абароны даследчых работ

Распрацаваць крытэрыі

Савет НТВ, нам. дырэктара па НР

Памяткі

сакавік

Фарміраванне журы школьнай канферэнцыі даследчых работ вучняў «Парад служэння навукам – 2020»

Сфарміраваць журы

Нам. дырэктара па НР, кіраўнік НТВ

Спіс складу журы

Заняткі па рыторыцы

Развіваць прамоўніцкія ўменні дакладчыкаў

Настаўнікі-філолагі

 

Практычны занятак па методыцы абароны даследчых работ «Шлях да ісціны». Афармленне прэзентацыі даследчых работ

Трэнінг аўтараў  даследчых работ

Кіраўнік НТВ

Прэзентацыі даследчых работ

красавік

Першасныя чытанні і абмеркаванні даследчых работ вучняў 

Аналіз падрыхтаванасці секцый да правядзення канферэнцыі

Кіраўнік НТВ

 

Правядзенне школьнай канферэнцыі даследчых работ вучняў

Выявіць лепшыя даследчыя работы

Члены журы

Бланкі членаў журы

май

Удзел у раённай даследчай канферэнцыі “Парад служэння навукам – 2020”

 

Нам. дырэктара па НР, кіраўнік НТВ

 

Падвядзенне вынікаў работы за год

Справаздача работы за год

Кіраўнік НТВ

Матэрыял справаздачы

 

свернуть