Управление по образованию Молодечненского райисполкома
Государственное учреждение образования «Полочанская средняя школа Молодечненского района»
Аўтар: Мяцельскі Юрый Міхайлавіч, настаўнік геаграфіі і біялогіі ДУА “Палачанская сярэдняя школа”
Комплекснае вывучэнне прыродных і гістарычных скарбаў малой радзімы з’яляецца адной з важнейшых задач геаграфічнага краязнаўства. Для аб’ектыўнага яго вырашэння неабходна выкарыстанне шматлікіх дадзеных, атрыманых вучнямі ў час правядзення краязнаўчых экскурсій, турысцкіх паходаў па родным краі.
Вучнямі Палачанскай сярэдняй школы практыкуецца комплекснае вывучэнне аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны, магчымасцяў іх далейшага выкарыстання ў турысцка-краязнаўчай і прыродаахоўнай дзейнасці.
Актуальнасць распрацоўкі дадзенага праекта зыходзіць з умоў ідэалагічнага выхавання ў Рэспубліцы Беларусь. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму становіцца галоўным накірункам сучаснай сістэмы адукацыі, асновай для фарміравання ідэалагічнага фундаменту грамадства. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падкрэслівае, што калі мы хочам бачыць Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай, то перш за ўсё павінны думаць аб ідэалагічнай аснове беларускага грамадства.
Мэта – вызначэнне месца, ролі, задач і напрамкаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме пазакласнай работы Палачанскай сярэдняй школы.
Задачы:
Метадалагічнай асновай работы з’яўляюцца палажэнні Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, згодна якіх прыродныя і культурныя аб’екты малой радзімы вызначаюцца як яе нацыянальны набытак і павінны быць захаваны для нашчадкаў.
Навізна і арыгінальнасць ідэі заключаецца ў інтэграцыі краязнаўчых ведаў у сістэме адукацыйна-выхаваўчай работы праз развіццё экскурсійна-пазнаваўчай і праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў.
Славутая палачанская зямля… Як і любы куток, мілы і дарагі кожнаму яго карэннаму жыхару, палачанскі край таксама вылучаецца сваёй адметнасцю і непаўторнасцю.
З гэтай зямлёй звязаў калісьці свой лёс слынны беларускі паэт Янка Купала, які з 1906 па 1907 гады працаваў памочнікам вінакура на бровары ў пана Любанскага ў в. Яхімоўшчына.
Звязаны лёсам з палачанскай зямлёй такія відныя дзеячы, як Леанард Ходзька, гісторык, публіцыст, бібліёграф, асабісты сакратар М.К. Агінскага; польскі паэт Тамаш Зан; контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі; кавалер 4-х Георгіеўскіх крыжоў Лукаш Сільвановіч, старшыня Палачанскай воласці ў 20-х гг. ХХ ст.; Герой Сацыялістычнай працы Іван Дзяржынскі; член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Харашэвіч; крытык, публіцыст, краязнаўца Міхась Казлоўскі і многія іншыя.
Гісторыя палачанскай зямлі даволі старажытная, яе карані бяруць пачатак аж з ХV стагоддзя, а па некаторых афіцыйных дадзеных – з сярэдзіны ХІV стагоддзя.
Упершыню ў афіцыйных дакументах вёска Палачаны ўпамінаецца ў 1434 годзе. Архіўныя дакументы сведчаць, што калісьці гэтая зямля была паўднёвай ускраінай Полацкага княства. Адсюль і пайшла назва Палачаны. Пра пагранічча з другім старажытным княствам – Літоўскім напамінае другі тапонім – вёска Літва.
ЛІТАРАТУРА
Ресурсы образовательного сайта «https://polo.uomrik.gov.by» используют информационный материал (текстовую, графическую и видеоинформацию и т. п.) следующих порталов: