Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

21.09.2024

У шосты школьны дзень 21 верасня з вучнямі 10-11 класаў была праведзена гульня-віктарына "Адгадай прафесію 21 стагоддзя" з элементамі анлайн-экскурсіі ў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Так як вучні 10 і 11 класаў выбралі аграрны профмль у навучанні, то ў ходзе мерапрыемства  акцэнт быў зроблены на сельскагаспадарчую накіраванасць. 

У 3 класе праведзена віктарына-калаж "Усе работы добрыя". Вучні пашырылі веды пра прафесіі, выхоўваліся паважлівыя адносіны да працы людзей і да людзей-працаўнікоў.

Таксама ў гэты дзень адбылася таварыская сустрэча па футболу паміж вучнямі 5 і 6 класаў. Гульня закончылася з вынікам 4 : 1 у карысць вучняў 5 класа.