День трудововго воспитания и профессиональной ориентации

20.01.2024

Шосты школьны дзень 20 студзеня 2024 года прайшоў пад назвай "Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі".

З вучнямі 7 класа была праведзена гульня-падарожжа "Усе прафесіі важныя і патрэбныя". Вучні пазнаёміліся з прафесіямі бібліятэкара, рэпарцёра, повара, пілота, пажарнага, склалі рэкламу-буклет прафесіі.

Вучні 3 класа ўдзельнічалі ў цікавай гульні-падарожжы "У свеце розных прафесій". На занятку вучні былі кемлівымі і ўважлівымі. Змаглі выканаць усе заданні і з карысцю правялі свой вольны час.

Таксама ў гэты школьны дзень з вучнямі 11 класа прайшлі дадатковыя заняткі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.